Спадчына: Коўтун Валянціна Міхайлаўна
Панядзелак, 31 Май 2021 12:41
6 красавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946–2011), пісьменніцы, паэтэсы, літаратуразнаўцы
Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.